Вела-экскурсіі па Мінску: засунуць нос у недаступнае месца

1 ноября 2013 -
article176.jpg

 

Да велападарожжаў па Miнску усё падрыхтавана.Да велападарожжаў па Miнску усё падрыхтавана. Фото: interfax.by

 

Мінску даўно гэтага не хапала. Горад даўно гэтага чакаў. Гэтаксама як і госці сталіцы – былі б рады пракаціцца па шырокіх праспектах Мінска, нырнуць у яго закуткі і дворыкі, слухаючы пра драмы і перамогі, гісторыі і гісторыйкі, што мелі месца ў іх. Сапраўды, экскурсія на роварах мае значныя перавагі над іншымі відамі экскурсій: мабільная, хуткая, вёрткая – яна незалежная ні ад пробак на дарогах, ані ад усё больш дарагога паліва. Лішнім будзе казаць пра карысць для здароўя экскурсантаў і экалогіі горада.

«Ровар – асаблівы від транспарту, – адзначае велагід Раман Абрамчук, – Раварыст можа засунуць свой нос у такія закуткі горада, якія з’яўляюцца недаступнымі для пешай або аўтобуснай экскурсіі. На ровары можна пад'язджаць да нашмат большай колькасці аб'ектаў, знаёміцца са знакавымі аб'ектамі горада ў непасрэднай блізкасці. Гэта знаёмства з гарадской прасторай на іншым, больш глыбокім узроўні.»

І вось, ужо бліжэйшай вясной у Мінску стартуе праграма «Вясёлы ровар», якая ўключае вела-туры для ўсіх ахвотных: аглядная экскурсія для гасцей сталіцы на розных мовах, тэматычныя і аўтарскія экскурсіі для мінчукоў. Асаблівы акцэнт на экскурсіях на замежных мовах будзе зроблены ў траўні 2014 года падчас Чэмпіянату свету па хакею. Арганізатарам экскурсій выступае Раман Абрамчук (экскурсавод, гід-перакладчык, сталы аўтар газеты «Туризм и отдых», часопіса «Архитектура и строительство» інш.), які перад гэтым неаднаразова браў удзел у якасці вела-гіда ў «Фэсце экскурсаводаў» і ў праграме Velocity, ініцыяванай мабільным аператарам Velcom.

Похожие статьи:

ВелоВ Минске прошел ретро-велопробег

ВелоКак в Беловежской пуще развивается велосипедный туризм

ВелоБолят колени после езды на велосипеде?

ВелоВелосипедная дорога в пригороде Рио-де-Жанейро, Бразилия

ВелоПервую ночную велоэкскурсию в Бресте посетило более 300 человек

Рейтинг: 0 Голосов: 0 803 просмотра

Комментарии (0)


Нет комментариев. Ваш будет первым!

Добавить комментарий

Комментарии ВКонтакте

Комментарии Facebook

Все материалы на сайте представлены исключительно для ознакомления и не могут быть использованы в коммерческих целях. Все авторские права принадлежат их владельцам. Если владелец авторских прав не желает, чтобы его произведения были доступны через этот сайт, ему достаточно сообщить нам об этом по электронной почте указанной на странице контактов домена. Расположенные ниже ссылки являются мерами монетизации, и не служат нашей рекомендацией к посещению этих ресурсов. Если вы обнаружили среди них что-то противоречащее общественно-моральным нормам - сообщите нам об этом.